Узгорак, 30/2010

Узгорак

агульнапалітычная газета

30/2010

Месца выхаду: Горкі

Дата выхаду: 2010-07-29

Рэдактар: Брокараў Эдуард

Copyright © 2010 by Узгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Што было ў Мсціславе. Дабрацца да Мсціслава з Горак можна было ўсяго за шэсць тысяч рублёў. Ад Пагодзіна да Ходасаў – на дызелі, а далей – на маршрутцы. Многія прыезджыя нічога з сабою не бралі – цеплыня ж. Але большая частка гасцей горада дабіралася на машынах, падвозілі адно аднаго. Мсціслаў з радасцю прымаў турыстаў. Яшчэ напярэдадні свята мясцовы райвыканкам рассылаў праз аднаго з аператараў мабільнай сувязі SMS-паведамленні, ветліва запрашаючы ў госці. А для гасцей у Мсціславе ўсё было, сапраўды, падрыхтавана. Людзі маглі набыць безліч розных сувеніраў, паслухаць старажытныя песні і нават пагуляць у сярэднявечныя гульні. Працаваў «Мсціслаўскі скляпок», дзе можна было асвяжыцца – прадэгуставаць вінныя і безалкагольныя напоі. Для ўдзельнікаў і гасцей фэсту нават гатавалася сярэднявечная кухня. На свята прыехалі знакамітыя гурты, якія спяваюць у стылі рыцарскіх часоў “Стары Ольса” ды “Яварына”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Узгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле