Узгорак, 23/2010

Узгорак

агульнапалітычная газета

23/2010

Месца выхаду: Горкі

Дата выхаду: 2010-06-10

Рэдактар: Брокараў Эдуард

Copyright © 2010 by Узгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Райвыканкам выканаў абяцанне. На мінулым тылні на Слабадзе з’явілася пляцоўка для адпачынку і фізічнага развіцця дзяцей. Гэта адбылося ў адказ на вусны зварот жыхаркі Слабады Галіны Буднай. Патрапіўшы на асабісты прыём да старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэту Міхаіла Анікеева, жанчына распавяла кіраўніку пра недахоп дзіцячай інфраструктуры ў гэтым сектары прыватнай забудовы нашага горада. Будная расказала, што на Слабадзе дзеці не маюць ніводнай пляцоўкі для гульняў на адкрытым паветры, таму аблюбавалі месца каля трансфарматарнай будкі. Зразумела, што такія “экстрэмальныя забавы” маглі прывесці да непрыемных наступстваў. Михаіл Міхайлавіч паабяцаў вырашыць праблему. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён даручыў адпаведным службам разгледзіць варыянты ўладкавання ў раёне Слабады дзіцячай пляцоўкі і спартовых збудаванняў. У выніку гэтага ў раёне Слабады з’явілася месца для бяспечнага і здаровага адпачынку дзяцей.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Узгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле