Гасцінец, 14 (111) 2010

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

14 (111) 2010

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2007-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Міфы для правінцыі. Чым бліжэй выбар­чая кампанія, тым больш беларускія ўлады павялічваюць выпла­ты грамадзянам. Студэнтам павялічваюцца стыпендыі. Пенсіянерам павялічваюць пенсіі. Бюджэтнікам павялічваюць заробкі. Улада імкнецца дасягнуць абяцаных 500 даляраў ся­рэднемесячнага заробку па краіне. У сродках масавай інфармацыі пастаянна за апошнія месяцы падаюцца лічбы росту сярэдняга зароб­ку па краіне, гучаць рэляцыі аб тым у якіх рэгіёнах і якіх сферах грамадства дасягнута гэта высокая планка – пяць­сот даляраў. Першымі гэтай лічбы ў 500 даляраў дасягнулі жыхары сталіцы. Мінчане ў сярэднім за ліпень атрымалі 1659602 рублей, а ў абласцях краіны сярэднія заробкі вага­юцца яшчэ ў межах ад 1145350 рублей на Віцебшчыне да 1278006 рублей на Міншчыне. Пры гэтым 500 даляравая мяжа дасягнута ў будаўніцтве, на транспарце, ў навуцы і навуковым абслугоўванні. Камітэт па статыстыцы не прыводзіць сярэднія заробкі ў банкаўскай дзейнасці, органах дзяржаўнага кіравання, орга­нах правапарадку, дзе заробкі звычайна самыя высокія і даўно ўжо перагналі дэкла­рыруемую лічбу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле