Сьвітанак, 14 (104) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

14 (104) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Каб кожны дбаў пра пра чысціню і парадак. Галоўная задача раённай улады – як мага больш поўна і аператыўна вырашаць пра­блемы жыццезабяспячэн­ня насельніцтва. А самае блізкае звяно выканаўчай улады да людзей –гэта сельскія Саветы. У сваю чар­гу старшыні сельвыканкамаў павінны вырашаць набале­лыя пытанні выбаршчыкаў згодна з дзейнічаючым заканадаўствам і без валакіты. Менавіта таму кіраўніцтва раёна рэгулярна выязжае нэ­пасрэдна на падведамасныя тэрыторыі мясцовай улады і там ажыццяўляе кантроль за працай сельвыканкама. Вось і на гэты раз чарговае пасяджэнне Шумілінскага райвыканкама, якое прайш­ло 16 жніўня, было выяз­ным. Справаздачу трымалі супрацоўнікі Сіроцінскага сельвыканкама на чале са старшынёй В. А. Пастарнака­вай. Чым канкрэтна павінны займацца работнікі сельскіх Саветаў на сваёй тэрыторыі? Як заўважыў кіраўнік раё­най вертыкалі ўлады В. А. Падляшчук, у рабоце сель­савета павінна сур’езна ўлічвацца любая дробязь. Відавочна, што ўсяго за пару дзён пазнаёміцца з жыццём сіроцінскіх вяскоўцаў часу не хопіць. Аднак можна ска­заць, што такая форма ра­боты пакуль што апраўдана. Па першае, ёсць магчы­масць гасцям з райцэнтра ўбачыць рэальную карціну на месцах, а па-другое, гэта дысцыплінуе і прымаючы бок – сельскі Савет дэпутатаў і мясцовае сельгаспрадпры­емства. На сённяшні дзень прадстаўнікі мясцовай ўлады на сяле цікавяцца цэлым шэрагам розных пытанняў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле