Тут і цяпер (Свабода), 26.08.2010

Тут і цяпер (Свабода)

26.08.2010

Дата выхаду: 2010-08-26

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадзены загад: яму — на Гамбію… Але нам, пэўна, усё ж у іншы бок. У беларускага кіраўніцтва, якое ў гэтым годзе асабліва актыўна шукае альтэрнатыву расійскім энерганосьбітам, з’явіўся новы кантынент у гэтым плане — Афрыка. Інфармацыйную прастору краіны літаральна “парвала” паведамленне аб тым, што Беларусь зацікаўлена ў здабычы карысных выкапняў у Гамбіі. Ва ўсякім выпадку, пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Сяргей Мартынаў пасля падпісання мемарандуму аб узаемаразуменні паміж МЗС Беларусі і Міністэрствам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і гамбійцаў за мяжой Гамбіі, якое ўзначальвае Мамаду Тангара. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА прыводзіць словы С.Мартынава: “Паколькі ўласных карысных выкапняў у Беларусі няшмат, нас цікавіць усё, што неабходна для прамысловасці. Асаблівую цікавасць выклікаюць апошнія вышукі ў Гамбіі па здабычы нафты”. Больш за тое, Беларусь гатова “разгледжваць праекты па арганізацыі зборачных вытворчасцей, абмене новымі тэхналогіямі, па падрыхтоўцы спецыялістаў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле