Календа Сяргей, Казкі

Казкі

гісторыі (не) пра нас

Календа Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Мастацкі рэдактар: Паляніна Васіліса

Выдавец: Галіяфы

ISBN: 978-985-6906-16-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура

Copyright © 2010 by Сяргей Календа

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

УДК: 821.161.3-2

Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч — людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі пабачыць сваю Зямлю з адлегласці ў сотні кіламетраў. казкі, песні ды праклёны — гэта тое, што, па словах Адама Глобуса, больш за ўсё ўдавалася беларусам, ды зрэшты не толькі ім, бадай, усяму чалавецтву. Вось і пішам сабе паціху свае казкі, для ўласнага ды грамадскага ўжытку. Гісторыі з гэтай кнігі блізкія да чароўных казак, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Усё гэта падаецца неактуальным для сучаснага чытача, разбэшчанага кампутарнымі гульнямі. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага свету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі без якой немагчыма чароўная казка. Галоўнае — героі ды адносіны паміж імі. Маленькі Прынц меў адно што і Ружу ды невялічкую планету, аднак гэта ці не самая чароўная казка за апошнія сто гадоў гісторыі чалавецтва. (І. Жалткоў, Залюстроўе ў кожнага сваё, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Календа Сяргей

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле