Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2007
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя
Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2007 by Рублеўская Л.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4122]
Камень — падмурак Сусветнага Дрэва. Камень — Пётр, той, хто тройчы адрокся ад свайго Настаўніка, але стаўся падмуркам яго Храма... Паводле Борхеса, некаторы час Заір — рэч, пра якую, раз убачыўшы, чалавек не перастае думаць, пакуль не звар’яцее, знаходзілася ў жылцы мармуру адной з тысячы двухсот калон мячэці ў Кардове. Кожны камень — гэта Алеф таго ж Борхеса, кропка, у якой увесь сусвет. Беларуская легенда расказвае, што людзі ўтварыліся ад камянёў. Водгулле антычнага міфа пра Сусветны патоп, які Зеўс учыніў пасля дзёрзкай кражы Праметэя. Ацалелыя мужчына і жанчына скарыліся Зеўсу і прыніжана малілі аб выратаванні чалавецтва. Зеўс злітаваўся. Каменне, што кідала праз плячо жанчына, ператваралася ў жанчын, кінутае мужчынам — у мужчын. Відаць, такіх жа пакорлівых і жывушчых, як ацалелая пара.
Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | BTH