Том: III
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2002
Мастацкі рэдактар: Татарнікаў П.
Выдавец: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”
Выдавецкая сэрыя: Сем цудаў Беларусі
Выдавецтва/ друкарня: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”
Памеры: 32 с.: іл., 33 см
ISBN: 985-6427-57-6
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Рэлігія
Copyright © 2002 by Бутэвіч А.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных. Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкватна рэагуе на тое, што ціхім пошумам і буйным ветрам у пакручастых вірах гістарычнай далечы выспельвала сённяшні дзень Беларусі. Званы далёкай Нямігі, як і голас ссівелых летапісных замкаў, што былі некалі гняздоўямі беларускай славы, праз стагоддзі вечнасці далятаюць да нас, поклічным памкненнем абуджаюць душу, варушаць прысак памяці. Прыслухайся, і ты адчуеш, сэрцам зразумееш іхнюю жыццядайную і жыватворную сілу. Людскімі лёсамі і жыццём выпрабаваная моц цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці. Несмяртоная слава і мужнасць абаронцаў гераічнай Брэсцкай крэпасці. Трапяткое марыва стройнай Камянецкай вежы, якая грамнічнай свечкай аберагае мір і спакой на нашай зямлі. Слаўная перліна беларускага дойлідства – Мірскі замак. Павучальная пацешнасць экзатычных выхаванцаў Смаргонскай мядзведжай акадэміі.
Беларускія аўтары: Бутэвіч Анатоль
Каталёг: Kamunikat.org