Том: V
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004
Мастацкі рэдактар: Татарнікаў І. П.
Выдавец: Мінская фабрыка каляровага друку
Выдавецкая сэрыя: Сем цудаў Беларусі
Выдавецтва/ друкарня: Мінская фабрыка каляровага друку
Памеры: 32 с.: іл., 33 см
ISBN: 985-454-236-Х
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура
Copyright © 2004 by Бутэвіч А.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця. А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль яны ўяўляюцца яркапраменнымі маячкамі, што пазначаюць шлях з мінулага ў будучае, яднаюць дзень учарашні з днём сённяшнім. Гэтаксама яднаюць нашу гісторыю з сучаснасцю выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з’явы і падзеі, выдатныя постаці рупліўцаў-папярэднікаў. Пасеяная імі ніўка сёння шчодра каласіцца умалотным ураджаем. Разгарні кнігу і ты пераканаешся ў справядлівасці гэтага. Цягам пяці стагоддзяў узвышае людскі дух цудатворны Мінскі абраз Божай Маці. Прамудрасцю Боскай асвятляе беларускі шлях Полацкая Сафійка. Згублены ў часе крыж Льва Сапегі праменіцца не толькі святасцю, а і душэўнай шчырасцю і шчодрасцю яго стваральніка і фундатара. Дагэтуль уражвае праніклівай мудрасцю і ўсебаковай дасведчанасцю беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі, аўтар выдатнай паэмы-хваласпеву ў гонар Вітаўта Вялікага “Песня пра зубра”. Адзін з вядомых і ўплывовых у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай магнацкі род Радзівілаў здзіўляў свет не толькі сваімі дабрадзейнымі справамі, а і не менш знанымі дзівацтвамі і штукарствамі. Апантаны паслядоўнік навуковых ідэй італьянскага мастака Ленарда да Вінчы беларус Казімір Чарноўскі нават у вусці
Беларускія аўтары: Бутэвіч Анатоль
Каталёг: Kamunikat.org