Брылеўскі летапіс, 15 (132) 2010

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

15 (132) 2010

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2010-07

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2010 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Рэха Грунвальда. 15 ліпеня 2010 года спаўняецца 600 гадоў з дня бітвы пры Грунвальдзе -- рашаючага бою, дзякуючы якому славяне засталіся славянамі, захавалі сваю веру, мову, нацыянальную прыналежнасць і самасвядомасць. Грунвальд спыніў двухсотгадовую экспансію крыжакоў-тэўтонцаў на землі сёняшніх Беларусі, Польшчы, Літвы, надоўга адбіўшы ў агрэсараў жаданне сунуцца са зброяй на ўсход. Грунвальд папярэдзіў не толькі акупацыю, але і асіміляцыю нашых народаў, бо невядома, ці былі б на гэтай зямлі беларусы, палякі, літоўцы, калі б не тая крывавая сеча 600-гадовай даўнасці… Грунвальд і сёння застаецца прыкладам таго, як трэба стаяць за сваю зямлю. Смаленскі, мсціслаўскі і аршанскі палкі, якімі камандаваў мсціслаўскі князь Сямён Лугвен, паміралі, але не адступілі ні на крок. Так было шэсцьсот гадоў назад, так было яшчэ шмат разоў у крывавай гісторыі стагоддзяў. Так ёсць у свядомасці кожнага з нас, так будзе ў свядомасці нашых дзяцей і ўнукаў: нам не трэба чужога, але свайго, калі хтосьці на яго паквапіцца, мы нізашто не аддадзім. Адкуль у нас гэта веданне і ўпэўненасць? Можа, вытокі там, у ліпені 1410-га, калі мсціслаўская, аршанская, берасцейская, ваўкавыская, віленская, гарадзенская, драгічынская, лідская, магілёўская, новагародская, пінская, полацкая, слонімская харугвы разам з братамі па зброі выйшлі на поле пад нікому не вядомым мястэчкам Грунвальд, гатовыя памерці за Радзіму і за будучыню.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле