Беларус, 569

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

569

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2010-06

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Copyright © 2010 by Беларус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

“Шануйце-ж мову нашу, беларускую...” (Па тэме выступу на травеньскім Сойме КХП – БНФ) У апошні час падняўся традыцыйны шум вакол кампаніі “говори правду” і чарговых людзей, якім далі рэсурсы на выбары ці, па сутнасьці – на легітымізацыю рэжыму (хто даў – ня мае значэньня, бо патэнцыйныя спонсары два: маскоўцы і немцы, і для Беларусі гэта “адзін чорт” – чые грошы, таго й праўда). Людзі абзавяліся тэхнікаю, офісамі, кампутарамі, тэлефонамі, пачалі даваць інтэрвію, шумець (усё па наежджанай дарожцы). І тады, калі ўсё было ўжо ў камплекце, як заўсёды на іх наскочыла міліцыя і КГБ. Забралі тэхніку, офісы, кампутары, тэлефоны, грошы (нават пярсьцёнкі і ўпрыгожваньні спрабавалі рэквізаваць пад выглядам ператрусу). Фігурантаў маёмасьці адвезьлі пад арышт, пратрымалі тры дні і выпусьцілі. За гэты час так званыя “незалежныя” СМІ з свайго боку ўшчалі “кампанію галоснасьці”: бралі інтэрвію ў жонак фігурантаў, міліцыянэраў, юрыстаў, вядомых дзеячоў, якія абураліся беззаконьнем улады і г. д.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле