Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2010-05
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Copyright © 2010 by Беларус
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Чарнобыльскія пікеты. Удзень памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы, 26 красавіка, БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне арганізавала пікеты, якія адбыліся ля беларускай амбасады ў Бэльгіі і насупраць будынкаў Эўрапейскіх інстытуцыяў. Падчас пікетаў была распаўсюджаная вялікая колькасьць улётак на розных эўрапейскіх мовах. Пікетоўцы хацелі нагадаць сваім суайчыньнікам і жыхарам Эўрапейскага Зьвязу аб тым, што мірны атам ва ўмовах нестабільнасьці перастае быць мірным і нясе сьмерць ня толькі асобнаму чалавеку ці групе людзей, але і ўсёй сям’і народаў, ставячы пад пагрозу існаваньне ўсяго чалавецтва. Сёньня Беларусь, краіна найбольш пацярпелая ад “мірнага” атаму, знаходзіцца пад ўладай неадэкватнага дыктатара Лукашэнкі і правапераемнікаў КДБ – крамлёўскіх эспэрымэнтатараў, і таму яе стан нестабільны, а будучыня нявызначаная. Гістарычная памяць змушае нас, беларусаў, біць трывогу і папярэджваць народы Эўропы аб небясьпецы, якую ўтойвае ў сабе выбуховая сумесь “атам – дыктатура – кгб – крэмль”, якая ня мае павагі ні да волі, ні да правоў чалавека, ні да самога чалавечага жыцьця.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус