Беларус, 567

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

567

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2010-04

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Copyright © 2010 by Беларус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сьвяточныя мітынгі на Дзень Волі. Беларусы з розных куткоў ЗША сабраліся 27-га сакавіка ў Нью-Ёрку, каб адсьвяткаваць найвялікшае нацыянальнае сьвята – Дзень Незалежнасьці Беларусі – Дзень Волі. Бадай упершыню прадстаўніцтва было настолькі шырокім. Сярод каля паўсотні беларусаў былі людзі ня толькі зь Нью-Ёрку ды ваколіцаў. Прыехалі на акцыю маладзёны з Філядэльфіі ды далёкага Піцбургу, з паўднёвага НьюДжэрзі, з Масачусэтсу. А адзін маладзён – Яўген – прыехаў з Флярыды: ад ягонага Маямі да штабкватэры ААН, дзе адбыўся мітынг – каля двух тысячаў кілямэтраў. Адразу за віншаваньнямі сябры Беларускага Моладзёвага Руху Амэрыкі, якія выступалі арганізатарамі сьвяточнага мітынгу, выказалі шчырую падзяку ўсім, хто падтрымаў сьвяточны мітынг . “Спадзяюся, у адзін зь дзён празь некалькі гадоў Дзень Волі будзе для кожнага з нас успрымацца ня днём, калі перасьледуюць нашых сяброў ды блізкіх, а можа і зусім невядомых людзей за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі ды за любоў да роднай краіны.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле