Брылеўскі летапіс, 12 (129) 2010

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

12 (129) 2010

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2010-05

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2010 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як ехаў, так і паехаў. 24 мая 2010 г. на брылёўскім участку ЖКГ вяліся планавыя работы - падвозіліся дровы. Бярвенні, як звычайна, месціліся на спецыяльных лесавозных прычэпах з пагрузачна-разгрузачнымі кранамі. Адзін з такіх прычепаў цягнуў “Беларус” і, паехаўшы па дарозе, каб заехаць злева да кацельнай, зачапіў кранам драты лініі электраперадач, што віселі поперак дарогі. Расказвае бібліятэкар Брылёўскай бібліятэкі Юлія Яцкова: “Адразу пачуўся моцны трэск, я зірнула ў акно і убачыла, як трактар цягне сваім кранам электрычныя драты. Паляцелі іскры, паваліўся драўляны слуп, і я падумала: каб хоць трактарыста тымі вольтамі не забіла. А ён як ехаў, так і паехаў далей...” Праз некаторы час пад’ехала “аварыйка”, вылезлі двое ў касках, задуменна агледзелі наваколле і селі чакаць міліцыю -- каб тая знайшла зламысніка. Праз гадзіны дзве прыехалі міліцыянеры, саставілі пратакол і з’ехалі. А ўся работа пачалася на наступны дзень, 25 мая: прыехала брыгада с бетоннымі слупамі, пад’ёмнікам і, негледзячы на дождж, ліквідавала гэтую аварыю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле