Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2010-04-30
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2010 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Памяць і ўдзячнасць. абліжаецца 65-я гадавіна вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. У Брылях і навакольных вёсках, на вялікі жаль, ужо не засталося аніводнага ветэрана той вайны. Але жывуць людзі, якія непасрэдна на сабе адчулі подых ліхіх ваенных часін. І беларуская дзяржава памятае аб гэтым. 22 красавіка 2010 года адказны работнік Кадзінскага сельвыканкама Кацярына Аркадзьеўна Новікава завітала з віншаваннямі і падарункам ў в.Малееўка да Пелагеі Максімаўны Гарнастаевай - удаве Дзмітрыя Іванавіча Дарашэнкі, які быў разведчыкам і свой апошні бой прыняў 2 лютага 1945 года ля нямецкага мястэчка Альбтэхсдорф. А ў Брылях памятныя медалі “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.” былі ўручаны Еве Сіманаўне Аляксеенка і Яўгеніі Рыгораўне Патоцкай, якія ў ваеннае ліхалецце яшчэ зусім малымі былі адарваны ад родных мясцін і прайшлі ўсе кругі нямецкай няволі. Ніхто не забыты і нішто не забыта…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс