Тут і цяпер (Свабода), 19.08.2010

Тут і цяпер (Свабода)

19.08.2010

Дата выхаду: 2010-08-19

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Галавакружэнне ад поспехаў-2. Пачытаўшы сённяшнія расійскія газеты, паслухаўшы расійскія радыёстанцыі, паглядзеўшы расійскія тэлеканалы, прааналізаваўшы заявы асобных расійскіх чыноўнікаў, можна зрабіць адназначную выснову — у Беларусі ў хуткім часе павінен з’явіцца новы прэзідэнт. Прыводзім толькі некаторыя загалоўкі і вытрымкі з матэрыялаў і выказванняў нашых калег з “братняй” Расіі: “Дни Лукашенко сочтены”, “Лукашенко истекает нефтью”, “Москва ставит крест на Лукашенко”, “Тыкать краплёной картой в морду”, “Белорусская “вертикаль” на грани распада”, “Психиатр всё сказал”, “Пройдена точка невозврата в российско-белорусских отношениях” і інш. Вось і кіраўнік думскага камітэта па справах СНД Аляксей Астроўскі выказаўся максімальна шчыра: “Каментаваць яго новыя выказванні — пустое марнаванне часу. Тут можа быць толькі адзін каментар: да ўрача”.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле