Права на волю, № 12 (273) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 12 (273) 2010

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2010-07

Wydawca: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 by Праваабарончы Цэнтр Вясна

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

"Свабоду інтэрнэту!" 23 чэрвеня ў Менску быў разаг­наны АМАПам мірны мітынг супраць ўвядзеньня ў сілу з 1 ліпеня Указу № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкары­станьня нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт", які закліканы зрабіць больш жорсткім кантроль беларускіх уладаў за інтэрнэт-прасторай у рэспубліцы. У 19 гадзінаў 9 чалавек выйшлі на плошчу Свабоды, трымаючы ў руках аркушы фармату А4 з надпісам "Сва­боду інтэрнэту". Удзельнікі акцыі былі апранутыя ў майкі з выявай чырвонага перакрэсьленага круга і надпісам уну­тры "Указ № 60", а таксама з надпісам "Свабоду інтэрнэту". Маладыя людзі прастаялі каля трох хвілінаў, пасьля чаго супрацоўнікі АМАПу, якія падышлі, затрымалі іх, пасадзілі ў аўтазак і павезьлі ва УУС Цэнтральнага раёну. Удзельнікі акцыі падавалі заяўку на правядзеньне на плошчы Свабоды мітынгу за свабоду інтэрнэту, аднак Мен­гарвыканкам не санкцыянаваў мерапры­емства. Затрыманыя правялі ноч у турме. 24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага ра­ёну гораду Менску была разгледжаная справа ўдзельнікаў мітынгу.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле