Брылеўскі летапіс, 3 (50)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

3 (50)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2008-01

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Марыя Мікалаеўна Фралова заўсёды ведае, што ёй трэба. А трэба ёй адно: быць заўсёды сумленнай -- у жыцці, у працы, у адносінах с сусветам. Калі яна пачынае працаваць, то робіць усё дасканала, сур’ёзна і грунтоўна. І ўсё ў яе атрымліваецца прыгожа. Адчуваюцца спрадвечныя сялянскія карані і запаветы продкаў, для якіх самаадданая праца заўсёды была сэнсам жыцця. Вядома, што па працы -- і пашана. 2007 год быў для Марыі багатым на розныя падзеі, сярод якіх урачыста паўсталі перамогі на двух прафесійных спаборніцтвах. Першым быў абласны конкурс па агародніцтву, які праходзіў у Кіраўскім раёне на палетках славутага калгаса “Рассвет” імя К.Арлоўскага. У тэарэтычнай частцы спаборніцтва са 100 пытанняў Марыя Фралова адказала на 100, і практычныя заданні выканала на “выдатна”. У выніку каманда перамагла, а Марыя атрымала “Ганаровую грамату” Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Пераможцы паехалі на рэспубліканскае спаборніцтва, якое проходзіла майскімі днямі ў Слуцку. І там Марыя паказала свой байцоўскі характар: са 100 тэарэтычных пытанняў адказала на 98 і зноў выдатна справілася з практычнымі заданнямі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле