Брылеўскі летапіс, 1 (48)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

1 (48)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2008-01

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Новы Год крочыць па Брылях! Ёсць такое паняцце -- “рэжым эканоміі”. Эканоміць, вядома ж, трэба, бо зараз час такі. Але не вельмі зразумела, чаму гэта эканомія распаўсюджваецца на святочныя дні і ночы. Асабліва гэта было відавочна ў самым цэнтры Брылёў у навагоднюю ноч, дзе на слупах не гарэлі ліхтары і скрозь цемру, на вобмацак, прабіраліся мясцовыя жыхары до Дома культуры, які зіхацеў каляровымі агеньчыкамі навагодняй дыскатэкі. Слава Богу, усе дабраліся без прыгод. А літаральна побач (колькі тут кіламетраў!) у паўнеба палыхала зарыва электрычнага святла -- магілёўскага і кадзінскага. І жывуць жа людзі -- з нармалёвым асвятленнем вуліц, з вадаправодам і каналізацыяй!.. І калі ўжо да прыгарадных Брылёў дабрыдуць гэтыя, ўжо такія даўнішнія дасягненні чалавечай цывілізацыі? Застаецца спадзявацца на тое, што вельмі простыя навагоднія жаданні брылеўцаў усё-ткі калісьці здзейсняцца, што ў жыцці заўсёды ёсць места цуду і што цуд гэты абавязкова ахутае сваімі чуйнымі крыламі нашу зямлю і ўсіх нас.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле