Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2009-12
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Аднадушнасці не дыло. 17 снежня 2009 года адбылася чарговая сесія Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Можна сказаць, што яна была лёсавызначальнай, бо асноўнае пытанне павесткі дня гучала так: “Аб скасаванні Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў”. На сесіі прысутнічаў старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Шылаў. Ён паведаміў, што магілёўскі губернатар выдаў распараджэнне № 3 ад 22.07.2009 г., дзе прадпісваецца да 20 лістапада 2009 года паведаміць аб колькасці сельсаветаў, дзе насельніцтва меней 1000 чалавек. Прадпісана, каб у кожным сельсавеце было не меней 2000 жыхароў. Так атрымалася, што Брылёўскі сельсавет з’яўляецца самым маланаселеным у Магілёўскім раёне. Таму і прынята рашэнне яго скасаваць, падзяліўшы тэрыторыю паміж Кадзінскім і Мастоцкім сельсаветамі. І зараз патрабуецца, каб дэпутаты праз галасаванне выказаліся па гэтаму пытанню.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс