Брылеўскі летапіс, 33 (115)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

33 (115)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2009-12

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Якога колеру зіма? У першы снежаньскі дзень снегу не было. Параўнальна цёплае надвор’е сваім “плюсам” паклалася зялёнай фарбай на навакольныя палеткі. І зусім не было адчування, што на- дышла зіма... Снег нечакана з’явіўся праз дзесяць дзён: з расійскай Поўначы дыхнула холадам -- і усё навокал пабялілася, і ўзнікла ўражанне, што зіма ўрэшце ўвайшла ў свае правы. Грымнулі маразы (пад - 25°), але праз кароткі час аднекуль з Еўропы прыляцеў цёплы антыцыклон -- і скончыўся холад, і амаль зніклі снегавыя гурбы. Але ж сёлетні снежань ўсё-ткі вырашыў быць зімовым месяцам, і цеплыню змяніла сапраўднае зімовае надвор’е -- з вялікімі снегападамі, дуйкамі і маразамі... Па паведамленнях сіноптыкаў, такі стан надвор’я ахопіць і навагоднія святы, і першую палову студзеня. Па памяці мінулых гадоў -- рэдкасць вялікая.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле