Брылеўскі летапіс, 31 (113)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

31 (113)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2009-11

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

2 лістапада 2009 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная дню памяці продкаў — Дзядам. Яе падрыхтаваў і правёў член Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікола Яцкоў. Ён распавёў аб тым, што гэты народны памінальны абрад паходзіць ад дахрысціянскага ўсходнеславянскага звычаю трызны і спраўляецца чатыры разы на год: зімовыя (масленічныя) - перад нядзеляй Масленіцы, веснавыя - на Радуніцу, летнія - у суботу перад Сёмухой, восеньскія (іх яшчэ называюць Дзмітрыеўскія, Багатыя ці Вялікія) - перад днём святога Дзімітрыя. Зімовыя, веснавыя і летнія Дзяды прысвячаюцца памяці нядаўна памерлых продкаў, блізкіх сваякоў, а восеньскія - целаму роду. Таму восеньскія Дзяды і лічацца галоўнымі. У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ўспамінаюць усіх памерлых вернікаў 2 лістапада.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле