Брылеўскі летапіс, 5 (87)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

5 (87)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

6 лютага 2009 г. у г.Касцюковічы адбылося абласное свята паэзіі “Белы бусел над Бесяддзю”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Магілёўскі раён прадстаўлялі бібліятэкар Брылеўскай бібліятэкі Ала Міхайлаўна Яцкова і дырэктар Брылеўскага СДК, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Адамавіч Яцкоў. Адбылася змястоўная сустрэча паэтаў Магілёўшчыны, дзе гучалі вершы і песні. У раённым цэнтры культуры адбыўся вечар, прысвечаны жыццю і творчасці Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Паэт нарадзіўся і пайшоў у свет менавіта з касцюковіцкіх абсягаў, праславіўшы сваю малую радзіму... На вечары, у ліку іншых, выступіў і М.Яцкоў, які спецыяльна да гэтага свята падрыхтаваў зборнік песен на вершы А.Куляшова “Птушка залатая” і выканаў “Восеньскую песню” з гэтай кніжкі. У дадатак да зборніка гасцінным гаспадарам быў перададзены і дыск з гучаннем гэтых песен.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле