Брылеўскі летапіс, 32 (79)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

32 (79)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2008-12

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Цёплы дом. Ён сапраўды цёплы -- гэты дом, які месціцца ў вёсцы Качурына на вуліцы Камсамольскай. Жыве тут сям’я Вараб’ёвых. Да нядаўняга часу у Таццяны Мікалаеўны і Віктара Уладзіміравіча было трое дзяцей - Сяргей, Аляксандр і Віталь. Але ў мінулым годзе да іх дадалася Наталля -- 6-гадовая дзяўчынка, бацькі якой былі пазбаўлены бацькоўскіх праў і ў якой практычна не было дзяцінства. Адразу дзіцё трапіла зусім у іншы свет -- утульны і цёплы, аздоблены прыязнасцю і дабрынёй. А калі праз некаторы час паўстала пытанне, каб далучыць да Наталлі яе брата Юрыя, то Вараб’ёвы пайшлі на гэты адказны крок, добра разумеючы, што ў дзяцей павінна быць сапраўднае дзяцінства. Трэба сказаць, што былі зроблены ўсе фармальнасці -- было рашэнне Магілёўскага райвыканкама і дамова аб перадачы дзяцей на выхаванне ў прыёмную сям’ю. Дзяржава бярэ на сябе ўсе фінансавыя выдаткі, і Таццяна Мікалаеўна з’яўляецца выхавацельніцай не толькі па запатрабавання сэрца і душы, але і па фармальных адзнаках -- мае запіс у працоўнай кніжцы, атрымлівае заработную плату, ёй налічваецца працоўны стаж. Такія адносіны з боку дзяржавы да людзей, якія займаюцца справай выхавання прыёмных дзяцей, вельмі паказальныя. Бо такая палітыка, скіраваная на ўмацаванне падмуркаў грамадства праз моцныя сем’і, вельмі добрая і абавязкова дасць свае плённыя плады ў будучыні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле