Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 1998-05
Рэдакцыйная калегія: Суднік Станіслаў, Сьліўкін Валеры, Казак Алесь
Copyright © -1997-2010 by Лідзкі Летапісец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Заснавальнік: Лідзкая рэгіянальная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі і Згуртаваньне Лідзкае моладзі імя Гедыміна; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў
Мы затрымалі гэты нумар часопіса, бо выданьне яго стала вельмі дарагім. Мы спадзяваліся атрымаць дазвол на рэгістрацыю выданьня, а разам з тым і магчымасьць прадаваць яго празь кіёскі "Саюздруку", што давала б магчымасьць выхаду на большую аўдыторыю чытачоў і большы наклад, а, значыць - на частковую хоць акупляльнасьць. Мы зьвярнуліся да старшыні гарвыканкама па дазвол на рэгістрацыю часопіса і вось які адказ атрымалі за подпісам старшыні спадара Уладзіміра Мальца (адказ глядзіце ў файлі DjVu). Што ж паводзіны ўладаў зразумелыя: схаваць ад народа гісторыю, украсьці ў народа мінулае - гэта тое самае, што ўкрасьці будучыню. Пазбавіць народ памяці - значыць пазбавіць яго імені, пазбавіць яго годнасьці, пазбавіць чалавечнасьці. Вось вам і гатовае рабочае быдла. А, менавіта, такі народ і патрэбны ўладам. Ім патрэбны народ-быдла.
Каталёг: Kamunikat.org