Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 1998-03
Рэдакцыйная калегія: Суднік Станіслаў, Сьліўкін Валеры, Казак Алесь
Copyright © -1997-2010 by Лідзкі Летапісец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Заснавальнік: Лідзкая рэгіянальная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі і Згуртаваньне Лідзкае моладзі імя Гедыміна; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў
Шаноўнае спадарства. Тэма нашага сёньняшняга звароту да вас - гэта мэтазгоднасць выданьня часопіса "Лідзкі летапісец": "Дзеля чаго яго выдаваць. Не такія ўжо відныя гісторыкі сабраліся ў Лідзе, каб зьдзівіць нечым новым, нейкімі адкрыцьцямі. Практычна ўсё тое, што друкуе "Лідзкі летапісец" можна прачытаць у іншых кніжках, часопісах." Так можа сказаць крытычны чытач, перагледзеўшы нашы нумары. І зь ім можна было б пагадзіцца, каб ужо не выйшла чатыры нумары, і мы самі не ўбачылі, што ўсё выглядае далёка не так. Па-першае, такіх часопісаў няма ні ў адным горадзе Беларусі. Выйшаў некалі ў Полацку адзін нумар "Полацкага летапісца" і на тым усё. Па-другое, каля паловы матэрыялаў часопіса аўтэнтычныя. Яны да гэтага нідзе не друкаваліся. Так што прачытаць іх яшчэ дзе-небудзь немагчыма.
Каталёг: Kamunikat.org