Лідзкі Летапісец, 04

Лідзкі Летапісец

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

04

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 1998-01

Рэдакцыйная калегія: Суднік Станіслаў, Сьліўкін Валеры, Казак Алесь

Copyright © -1997-2010 by Лідзкі Летапісец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Заснавальнік: Лідзкая рэгіянальная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі і Згуртаваньне Лідзкае моладзі імя Гедыміна; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў

Шаноўнае спадарства. Тэма гэтага звароту ўзьнікла ў сувязі з выхадам папярэдніх нумароў і паўстала надзвычай востра. Зьвязана яна будзе з падачай датаў. Справа ў тым, што на працягу тых семісот гадоў,у акрэсе якіх мы ў асноўным разглядаем гісторыю Ліды і Лідчыны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала некалькі календароў. Летапісы і кронікі пазначаліся датай то ад стварэння сьвету, то ад нараджэньня Хрыстова. У 1592 годзе адбылося ўвядзеньне грыгарыянскага календара, які на Беларусі то ўводзіўся (1596 г.) то адмяняўся (1793 г), то ізноў уводзіўся (1918 г). Расейская праваслаўная царква да гэтага часу скарыстоўвае юліянскі каляндар. Каталіцкі касьцёл за часы Расейскай імперыі карыстаўся грыгарыянскім календаром. За гэты час некалькі разоў мянялася дата Новага года. Першым днём Новага года пасьпелі пабыць і 1-е сакавіка і 1-е верасьня. Само сабой зразумела, што даты ў летапісах і кроніках падаваліся адпаведна таму календару, які дзейнічаў у гэты час на гэтай тэрыторыі. Таму Грунвальдская бітва ў нямецкіх кроніках і расейскіх летапісах адбывалася ў розныя дні. Іншыя падзеі разьбягаюцца на розныя месяцы і гады. Ну з такой падзеяй,як Грунвальдская бітва можна сяк-так разабрацца. Пра яе напісана шмат. А вось пра лакальную падзею так адразу не скажаш.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле