Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 1997-10
Рэдакцыйная калегія: Суднік Станіслаў, Сьліўкін Валеры, Казак Алесь
Copyright © -1997-2010 by Лідзкі Летапісец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Заснавальнік: Лідзкая рэгіянальная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі і Згуртаваньне Лідзкае моладзі імя Гедыміна; Выданьне часткова падтрыманае Моладзевым Інфармацыйным Цэнтрам і Цэнтрам Выдавецкая Ініцыятыва; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў.
Шаноўны чытач! Ты ўжо пазнаёміўся зь першым нумарам нашага часопіса. Штосьці табе спадабалася, штосьці не. Некаму не спадабалася тое, што мы пішам "тарашкевіцай" гэта значыць зь мяккімі знакамі. Мы ведаем усе довады "супраць": і што не прывычна, і што ў школе вучаць іншы правапіс, і што так мы толькі блытаем беларусаў, якія добра ня ведаюць аднаго правапісу, а мы навязваем ім іншы. Мы хацелі б сказаць некалькі словаў "за" "тарашкевіцу". Мы ня лічьт самі і ніколі не пагодзімся з тым, што беларусы бесталковыя, няпісьменныя і няздольныя прачытаць слова "багацьце" зь мяккім знакам. Іншая справа, што цяжка тое багацьце беларусу даецца, як матэрыяльнае, так і духоўнае. "Тарашкевіца" першы цалкам прапрацаваны беларускі правапіс. Сёньня ён ужо гістарычны і цалкам лагічна, што гістарычны часопіс ідзе гістарычным правапісам. Мы тут маем унікальную магчымасьць, якой ня мае ні адзін суседні народ.
Каталёг: Kamunikat.org