Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2007-12
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2007 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
19 снежня 2007 г., у дзень Святога Мікалая, у Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы г.Мінска адбылася літаратурная вечарына “Тры Міколы”, прысвечаная творчасці мастака Міколы Бушчыка, паэта Міколы Шабовіча і паэта і кампазітара Міколы Яцкова. Шматлікія наведвальнікі мелі магчымасць убачыць своеасаблівыя карціны М.Бушчыка, пачуць лірычныя вершы М.Шабовіча і ўслухацца ў меладычныя песні М.Яцкова на вершы М.Шабовіча, М.Башлакова і Н.Гальпяровіча. Мікола Яцкоў таксама чытаў свае вершы і літаратурныя пародыі на вершы Міколы Шабовіча. Спявак Анатоль Міхальчэнкаў упершыню выканаў песню М.Яцкова і М.Шабовіча “Хай гавораць”. Спявалі таксама Алег Малашчыцкі, Кацярына Сапожнікава, вершы чыталі паэты Святлана Ім і Таццяна Сівец. Падарункам для сталічнай бібліятэкі з’явілася песня на верш Янкі Купалы “А ў бары, бары”, якую выканалі Ала і Мікалай Яцковы разам з глядзельнай залай.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс