Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2010-08-15
Рэдактар: Аркуш Алесь
Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Урачыстасці якія праходзілі ў Зэльве з нагоды сотай гадавіны Ларысы Геніюш сабралі сотні пілігрымаў яе творчасці, не толькі з Беларусі, але і з-за межаў - з Польшчы, Літвы і нават Валіі. Ля помніка паэтцы на цвінтары Святатроіцкай царквы, парафіянкай якой была вялікая паэтка, пасля малебну пачаўся мітынг. Арганізатар святкавання Міхась Скобла ўганараваў тых, хто найбольш спрычыніўся да выхаду кніжак паэткі.