Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2010-07-18
Рэдактар: Аркуш Алесь
Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
13 ліпеня ў Менску адбылося паседжанне арганізацыйнага камітэта па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш, створанага з нагоды 100-годдзя паэткі. На ім абмяркоўвалася хада выканання мерапрыемстваў, запланаваных на юбілейны год. Старшыня аргкамітэта Міхась Скобла адзначыў, што досыць цяжка знаходзіць агульную мову з чыноўнікамі, але, пры ўсіх складанасцях, амаль усё запланаванае выконваецца ў свае тэрміны.