Сьвітанак, 13 (103) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (103) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-08

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Не даваць заспакаення выканаўчай уладзе. Ці ўсё удалося зрабіць, каб жыццё нашых шумілінскіх жыхароў стала заможным і больш кам¬фортным? Як сведчаць факты, зроблена нямала. У звязку з рай¬выканкамам працуюць усе аддзе¬лы і ўпраўленні раённых службаў, сельскія Саветы, суб’екты гаспа-дарання, арганізацыі і ўстановы. У мэтах эфектыўнага вырашэння пытанняў жыццязабяспячэння насельніцтва выкарыстоўваюцца розныя метады і прыёмы: раён¬ныя агляды-конкурсы, штабы па добраўпарадкаванню, стэнды, матэрыялы на старонках газет, выязныя пасяджэнні. Апошнім ча¬сам актуальнай стала гэтак званая “прамая лінія”. Для ўдасканалення работы з грамадзянамі кіраўнік ра¬ёна асабіста раз-пораз размаўляе па тэлефоне напрамую з наро¬дам. Асаблівага клопату старшыні райвыканкама В. А. Падлешчука заслугоўваюць звароты грамадзян нашага раёна па надзённым пра¬блемам. Менавіта таму 28 ліпеня гаворка з насельніцтвам на “пра¬мой лініі” зацягнулася надоўга. Тры з паловай гадзіны Вальдэмар Антонавіч уважліва прымаў зва¬роты і скаргі, найчасцей тыя, якія не змаглі вырашыць на мясцовым узроўні. Так, як звычайна першымі пасыпаліся камунальныя пытанні. Ветэрана вайны І. К. Кралько з Кар¬дона даўно непакояць старыя бя¬розы. Да ўсіх звяртаўся: даў наказ дэпутату, хадзіў у сельвыканкам, званіў у аддзел па надзвычайных сітуацыях. А воз і цяпер там.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле