Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2010-07
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У людзей ледзве не адабралі возера. У красавіку мінулага года возера Лосвіда было перададзена ў арэнду Віцебскай арганізацыйнай структуры БООР. А два месяцы назад уласнік усталяваў свае правілы гульні і падвысіў аплату за аматарскую лоўлю рыбы. Падобныя дзеянні абурылі дачнікаў кааператываў «Цюльпан», «Лосвіда» і «Прыбярэжны сад», якія лічылі блакітныя ўгоддзі месцам агульнага карыстання. Яны правялі збор-канферэнцыю і вырашылі ісці да пераможнага канца ў дужанні з службоўцамі, бо ў іх адабралі… возера. Падчас доўгай і карпатлівай працы з дакументамі, хаджэнняў па кабінетах чальцы кааператываў, а іх больш тысячы чалавек, знайшлі «нестасоўкі» у правядзенні самой працэдуры перадачы ў арэнду. Па-першае, перадача возера ў арэнду павінна ўзгадняцца з жыхарамі найбліжэйшых вёсак. На беразе Лосвіда, акрамя сямі кааператываў, размешчаны чатыры вёсачкі. А ўзгадненні, маўляў, праведзены не з насельніцтвам, а з сельскімі Радамі. Акрамя таго, вёска Баталі і зусім выпала з спісу…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі