Крывінка, 12 (74) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (74) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-07

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Эўрапейцы дэ–юрэ і дэ–факта. Геаграфічна Бела­русь ляжыць у Эўропе. Гістарычна ж склала­ся так, што некалькі апошніх стагоддзяў мы мелі шчыльныя стасункі толькі з адной краінай – нашай суседкай з Усхо­ду. А, як вядома, з кім павядзешся – ад таго і набярэшся. Вось мы і набраліся. Па–першае, мы знішчылі сваю куль­туру. Па–другое, зрабілі алкаголікамі значную частку грамадзян. Па–трэцяе, мы атрымалі столькі эканамічных праблем, што натупнікі ва ўладзе мусяць разгра­баць іх доўгія гады. На­рэшце, мы сталі настолькі інтэрнацыяналістамі, што “забыліся” сваю родную мову. Здавалася б, за амаль два дзесяцігоддзі незалежнасці ў нас не­шта магло змяніцца ў лепшы бок. Але змен амаль што няма. Іх про­ста не можа быць, па­куль Беларусь дае крэн толькі на адзін, усходні борт. Пры такім курсе існуе вялікая небяспека перавярнуць дзяржаўны карабель уверх кілем. І, каб тое не адбылося, мы мусім нармалізаваць на­шыя стасункі з іншымі суседзямі, а ў перспекты­ве – стаць паўнапраўным сябрам Эўразвязу. Зда­ецца, што тое сёння па­чынае разумець і дзейс­ная ўлада. І, калі нам не ўдасца ў найбліжэйшы час змяніць яе на легітымную, трэба хаця б дапамагчы ёй вызваліцца ад шчыльных расейскіх абдымкаў, не разбураю­чы таго добрага, што ёсць і павінна быць у добрых суседзяў. Мы павінны настойліва і паслядоўна ціснуць на ўладу, каб яна вяла дзяржаўны ка­рабель да Эўрапейскіх каштоўнасцей. Нашы чыноўнікі мусяць штод­зённа атрымоўваць напамін, што ў Беларусі ёсць шмат прыхільнікаў эўрапейскага шляху, і іх колькасць несупынна расце.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле