Божым Шляхам, 2-3 (5-6) 1948

Божым Шляхам

часапіс беларускае рэлігійнае думкі

2-3 (5-6) 1948

Месца выхаду: Парыж

Дата выхаду: 1948-02

Рэдактар: Гарошка Леў

Выдавец: Marian House

Copyright © 1947-1980 by Божым Шляхам

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Трыццатыя ўгодкі. Сёлета Беларускі народ перажывае вялікі дзень у сваёй гісторыі — трыццатыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі. Ад 1918 г. дзень 25 ІІІ стаўся падвойным сьвятам. У гэты дзень паводля новага стылю Хрыстова Царква сьвяткуе памяць Дабравешчаньня Найсьвяцейшае Дзевы Марыі — гета дзень, калі Бог пачаў выконваць свае прырачэньні аб выкупленьні ад грахоў людзкога роду. У гэты-ж дзень можа прыпадаць і Вялікдзень (як гэта будзе у 1991 г.) — сьвята самата адкупленьня, перамогі жыцьця над сымерцю — Уваскрасеньня Хрыста. I у гэты дзень Беларускі народ азначае выяўленьне свае волі да незалежнага і свабоднага жыцьця, якую выказаў вуснамі сваіх прадстаўнікоў 25 сакавіка 1918 г. Да гэтага, так нязвычайнага дня, яшчэ далучаюцца нязвычайныя абставіны, у якіх адбылося прагалошаньне акту незалежнасьці. Пасьля доўгіх нарадаў і разважаньняў, абмяркоўваючы ўсебакова тагачаснае становішча Беларусі радныя Беларускае Народнае Рэспублікі ноччу з 24 на 25 сакавіка, улажылі акт, які выяўляў найшчырэйшыя жаданьні Беларускага Народу, і як толькі першыя праменьні ўсходзячага сонца асьвяцілі салю нарадаў дня 25 сакавіка ў 6 гадзін раніцы старшыя Рады адчытаў пастанову.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле