Брылеўскі летапіс, 18 (37)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

18 (37)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2007-09-20

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2007 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

1 верасня 2007 года Брылеўскай школе спаўняецца 80 год. Восем дзесяткаў гадоў (за выключэннем ваеннага ліхалецця) кожны раз 1 верасня школьныя дзверы гасцінна расчыняліся перад мясцовай дзятвой, і Краіна Ведаў раскрывала свае чароўныя таямніцы... Але ўсё мае свой пачатак і сваё заканчэнне. Гэта непахісная логіка нашага існавання. І ў год 80-гадовага юбілея зачыніліся дзверы старога будынка нашай школы: на ўзроуні кіраўніцтва раёна было прынята рашэнне, што 27 вучняў старэйшых класаў будуць вучыцца ў Кадзінскай школе. Упершыню за столькі гадоў 1 верасня 2007 года старыя сцены не пачулі звонкае гучанне школьнага званка. Сумна... Дарэчы, гісторыя гэтага будынка і пачыналася з суму. Вось што засталося ў памяці сведкі таго часу Цімафея Фёдаравіча Смалярова: “Мой прадед (Старый Смоляр, как его называли) за 7 или 8 лет до революции купил землю, лес и недостроенный двухэтажный кирпичный дом ( ныне школа) у пана Константиновича. Когда у Лаврентия женились два старших сына, Иван и Фёдор, они стали жить в кирпичном доме на первом этаже. На втором этаже заканчивали внутренние работы. Одну комнату занимал мой отец Фёдор с семьёй (это кабинет химии и физики), а где сейчас мастерские, жил Иван с семьёй. Мы ходили в двери, которые выходят к сараям, а семья Ивана в двери, где мастерская.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле