Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-07-08
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2010 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
«Самі глядзіце сваё БТ!» Акцыя, якую праводзілі сябры камітэта БРСМ каля Камароўскага рынку, магла б прайсці незаўважанай, калі б не... 6 ліпеня ў 13 гадзін насупраць уваходу ў Камароўскі рынак сабраліся некалькі журналістаў, міліцыянеры і, як звычайна, пару чалавек у цывільным. Побач з імі стаялі не больш за дзесятак бэрэсээмаўцаў, якія патлумачылі, што чакаюць рэквізіт для правядзення акцыі. Неўзабаве пад’ехаў грузавік, з якога рабочыя вынеслі падрапаную канапу, такі ж столік, і ўсталявалі на ім тэлевізар. Жанчына, якая кіравала працэсам, пачала раздаваць маладым людзям надрукаваныя плакаты. На экране таксама адразу замацавалі плакат: “НТВ воняет”. Жанчына камандавала: “Хутчэй ляпіце на сметніцы...” Некалькі чалавек апранулі курткі з надпісам: “БРСМ”. Яшчэ трое — камбінезоны хімабароны і процівагазы... Карацей, спектакль з акцёрамі і касцюмамі...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля