Тут і цяпер (Свабода), 7.07.2010

Тут і цяпер (Свабода)

7.07.2010

Дата выхаду: 2010-07-07

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Лісты да запатрабавання. Расійская газета “Правда” атрымала ліст ад свайго сталага чытача з Беларусі. Ён скардзіцца на “недружественную политику”, якая праводзіцца расійскім кіраўніцтвам у дачыненні да Беларусі цягам апошніх гадоў. “Оказывается, что, на словах рассуждая о недопустимости пересмотра уроков истории, российское руководство на самом деле святость братских уз оценивает в кубометрах газа и баррелях нефти”, — падсумоўвае аўтар ліста. Скарачэнне паставак газу ў Беларусь ён разглядае як “оскорбление нации и предательство исторической памяти”. Трэба адзначыць, што гаворка ідзе не пра шараговага чытача, а пра Аляксандра Лукашэнку. Менавіта ён звярнуўся ў “Правду”, каб данесці сваю пазіцыю да грамадзян РФ. Але самае цікавае, што той самы ліст Лукашэнка даслаў яшчэ 80-ці буйным расійскім бізнесоўцам. Гэты дзіўны крок выклікае шэраг пытанняў. Па-першае, няўжо кіраўнік Беларусі ўсур’ёз разлічвае на падтрымку (хаця б маральную) расійскіх алігархаў? Наіўна чакаць, што яны, атрымаўшы ліст ад Лукашэнкі, пачнуць бухцець супраць Крамля.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле