Сьвітанак, 11 (101) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

11 (101) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-07

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Завіталі на Шуміліншчыну. Апошнім часам Шуміліншчына прымае шмат гасцей. Прычым адна дэлегацыя змяняе другую, і візіты з другіх раёнаў і абласцей ста­новяцца прывычнымі. Безумоўна, сустракаць гасцей адказна і клопат­на. Але ж затое і ганарова. Бо калі ў наш раён едуць людзі, значыць, тут ёсць на што паглядзець. На гэты раз да нас завіталі чыноўнікі з вобласці – адбылося гэтак званае выязное па­сяджэнне прэзідыума абласнога Са­вета дэпутатаў. Дэлегацыя абласных чыноўнікаў на чале з нязменным стар­шынёй абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясавым займела магчымасць паглядзець на здабыткі шумілінскага краю. І сапраўды, праграма была вельмі насычанай. Адкрыў мерапры­емства ўступным словам А. Я. Ацясаў. Аляксандр Ягоравіч зазначыў, што такая форма пасяджэння прэзідыума дае магчымасць на ўласныя вочы па­бачыць вынікі працы прадстаўнічай і заканадаўчай галіны ўлады. Да таго ж шмат чаму можна павучыцца на во­пыце калег з другога раёна, пераняць лепшыя метады работы. Дарэчы, во­пыт палітычнай кампаніі ў Алякса­надра Ягоравіча ёсць. Ён неаднара­зова балатаваўся па нашай акрузе і заўсёды атрымліваў “элегантную перамогу” на безальтэрнатыўных “выбарах”. Дапоўнілі даклад Ацяса­ва старшыня Шумілінскага райвы­канкама В. А. Падляшчук і старшыня райсавета І. М. Новікава. Як павялося, кіраўнікі раёна расказалі аб славу­тай гісторыі нашага краю, яго пры­родных багаццях, аб рабоце сваіх падначаленых. Пасля пленарнага па­сяджэння ўдзельнікі мерапрыемства пачалі агляд нашага раёна. А першай арганізацыяй, якая прымала гасцей з вобласц

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле