Крывінка, 11 (73) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (73) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-07

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Разлічыліся. Шостага ліпеня раённы аддзел адукацыі пісьмова пад роспіс паведаміў мне, што “тру­довой контракт, заключённый с Вами, будет прекращён 31.08.2010г. в связи с истечени­ем срока его действия”. Вось так райвыкан­кам разлічыўся са мной за маю палітычную актыўнасць і ўдзел у вясновых выбарах. Для мяне гэта быў чакаемы вынік маёй дзейнасці, бо мае сябры-настаўнікі з іншых раёнаў страцілі працу яшчэ раней. Многім нават не далі прыняць у школе выпускныя экзамены. Нашы ўлады паспрабавалі захаваць прыстой­ную міну, хаця чорнае за белае выдаць цяжка­вата. Справа ў тым, што наш раён мае хранічны недахоп нестаўнікаў нямецкай мовы. Тым больш, што асноўная маса іх працуе ў сель­скай мясцовасці. Гэта ў асноўным маладыя дзяўчаты, якія не паспеўшы папрацаваць год-другі выходзяць замуж і развітваюцца з раё­нам. Палітычна замоўленым маё звальненне выглядае таму, што на працягу 14-ці гадоў, якія я адпрацаваў у Пяцігарскай ДАСШ, я меў толькі ўзнагароды. У 2006-м годзе станавіўся лаурэатам конкурсу “Настаўнік года”. У на­ступным 2007-м узнагароджваўся Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую до­брасумленную працу. Меў некалькі дыпломаў пераможцы спартовых спаборніцтваў. Апошні год вёў раённае метадычнае аб’яднанне мала­дых настаўнікаў, перадаючы маладым педаго­гам свой вопыт.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле