Сьвітанак, 10 (100) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (100) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-06

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Час вызначэння. Паважаны чытач, перад табою ўжо соты нумар незалежнай газеты Шуміліншчыны. Як мы і спадзяваліся, альтэрнатыўная афіцыйнай прапагандзе свабодная інфармацыя стала запатра­баваная сярод сотняў людзей. Калі ўжо нам наканавана несці цяжкі крыж выдання дэмакратычнага кшталту , то мы будзем і надалей шукаць міжсобку згоду і паразуменне. Шукаць суполь­на тое, што нас аб’ядноўвае і прымушае рухацца наперад. Бо колькі можна азірацца наўкола, суцяшаць сябе ілюзіямі, што ў нас усё добра, зайздросцячы пры гэтым цівілізаваным краінам? Канешне, не ўсё атрымалася так, як хацелася б. Але пакрысе ўсё ж такі ўдалося знайсці ў раёне неабыякавых людзей, якія не па­лохаюцца свабодна выказваць свае думкі. Толькі аб’ектыўная і праўдзівая інфармацыя пра наш раён і пра тое, што робіцца на Беларусі будзе спрыяць разбурэнню хлуслівага савецкага све­тапогляду. Каб гэты светапогляд не трымаў наша народ у ланцу­гах мінулага, каб гэтым не карысталіся розныя прайдзісветы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле