Крывінка, 10 (72) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (72) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-06

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Генадзь Бураўкін пра Васіля Быкава. Калі стаіш на гэтай зямлі, сапраўды, хацеў бы не хвалявацца, але немаг­чыма не хвалявацца. Гэты куток даў Быкаву жыццё, а Быкаў даў гэтаму кутку сусветную вядомасць і бессмя­ротнасць. Гэта, відаць, самае выдатнае, што можа быць у жыцці чалавека і ў жыцці тых людзей, якія з ім на гэтым вось ка­валачку нашай зямлі жылі, працавалі. Можа быць, часам не разумелі адзін аднаго, можа быць часам спрачаліся, але паядналіся назаўсёды. І я, калі прыязджаю сюды, міжволі, калі не фізічна, то ў душы кланяюся гэтай зямлі. Зямлі не надта багатай, зямлі не надта аблашчанай многімі ўладамі, але зямлі сумленнай, зямлі слаўнай, зямлі, якая не аднаго ж Васіля дала. А вы паглядзіце, тут жа быў народжаны і слаўны Пятрусь Броўка, тут жа была народжаная мілая Дуся Лось (Еўдаія Якаўлеўна Лось). Тут жа нарадзіўся выдатны наш паэт Рыгор Барадулін, які недалёка адсюль сядзіць у мат­чынай хаце зараз, бо не надта добра сябе пачувае і не змог сюды прые­хаць. Тут, зусім недалёка, нарадзіўся Сяргей Законнікаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле