Права на волю, № 11 (272) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 11 (272) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-06

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 by Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Несуцяшальныя вынікі. Пазітыўных зьменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі не адбываецца – канстатуюць праваабаронцы. На сустрэчы з журналістамі 8 чэрве­ня сябра Рады Праваабарончага цэн­тру "Вясна" Валянцін Стэфановіч і кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак падсумавалі вынікі перша­га паўгодзьдзя 2010 году ў галіне правоў чалавека і канстатавалі, што практычна ніякіх пазітыўных зьменаў у Беларусі за гэты час не адбылося. Паводле словаў Валянціна Стэфановіча, выключэньнем сталі зьмены ў Вы­барчае заканадаўства, якія, аднак, не паўплывалі на практыку правядзеньня выбараў (у дадзеным выпадку, мясцо­вых), што не былі прызнаны празрыстымі і дэмакратычнымі. Як адзначыў юрыст, станоўчым момантам можна назваць той факт, што з вышэйшых уладных структураў паступіла ўказаньне прыняць закон аб альтэрнатыўнай службе, у выніку чаго частко­ва прыпынілася практыка прыцягнень­ня да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія адмаўляюцца служыць у войску з рэлігійных ці іншых перакананьняў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле