Права на волю, № 10 (271) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 10 (271) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-06

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сьмяротная кара – не адказ на злачынства. Amnesty International далучаецца да вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў з асуджэньнем сьмяротных прысудаў, вынесеных у адносінах да дзьвюх асобаў, якія былі прызнаныя вінаватымі ва ўчыненьні забойства ў Гародні. 14 траўня 2010 году Алег Грышкаўцоў (29) і Андрэй Бурдыка (28) асуджаныя да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл за злачынствы, учыненыя падчас узброенага нападу на кватэру ў Гародні ў кастрычніку 2009 году. Абодва мужчыны былі прызнаныя вінаватымі ў наўмысным забойстве, разбоі, падпале, выкраданьні непаўналетняга, крадзяжы і рабаўніцтве. "Сьмяротнае пакараньне – не адказ на гвалтоўнае злачынства. У той час, калі сьвет імкнецца да адмены сьмяротнага пакараньня, Беларусь рухаецца ў адваротным накірунку",– адзначыла Галя Гован, дырэктар праграмы Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая па-ранейшаму прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды. Amnesty International, Беларускі хельсінскі камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам прадэманстраваць імкненьне да адмены сьмяротнага пакараньня шляхам зьмякчэньня абодвух прысудаў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле