Права на волю, № 9 (270) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 9 (270) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-05

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

АБСЕ стала на абарону журналістаў. Занепакоенасьць ціскам на не­залежныя СМІ ў Беларусі выказа­ла прадстаўнік АБСЕ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч у заяве, распаўсюджанай 10 траўня. У сваім лісьце міністру замеж­ных справаў краіны Сяргею Мар­тынаву яна адзначыла: "Запалох­ваньне журналістаў аказвае стры­мальны эфект на і без таго паслабленую практыку журналісцкіх расьсьледаваньняў у Беларусі. Ула­ды павінны актыўна расьсьледа­ваць выпадкі ціску на журналістаў і выконваць абавязальніцтвы па абароне СМІ, прынятыя імі ў ме­жах АБСЕ". У апошні час журналісты, якія асьвятлялі гэтак званую "паляўнічую справу", зьведалі перась­лед з боку праваахоўных органаў. У сакавіку рэдактарка сайта charter97.org Натальля Радзіна, менская ка­рэспандэнтка расейскай "Новой газеты" Ірына Халіп і журналісткі газеты "Народная воля" Сьвят­лана Калінкіна і Марына Коктыш былі дапытаныя, у іх кватэрах і офісах адбыліся ператрусы, а тэхніка і працоўныя матэрыялы былі канфіскаваныя. Падчас пера­трусу Натальлю Радзіну ўдарылі. 28 красавіка сьледчыя паведамілі журналістам, што па іх кампутарах будзе праведзеная далейшая пра­верка з мэтай атрыманьня доступу да скрыняў іх электроннай пошты і ўліковых запісаў у "Скайпе".

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле