Покліч Волі, 9 (80) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

9 (80) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-06

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Два светы, дзве сістэмы каштоўнасцяў. 8 чэрвеня ў адміністрацыі Першамайскага раёну ў прысутнасці адказнага па адміністрацыйнай справе былога кандыдата ў дэпутаты па Чарняхоўскай выбарчай акрузе №55 Алеся Кузняцова мусіў адбыцца ейны разгляд. У буды­нак адміністрацыі раёну Алесь увайшоў у азначаны ў позве час, але на паседжанне камісіі не з’явіўся. 22 красавіка блізу 21 гадзіны напярэданні выбараў у мясцовыя саве­ты на вуліцы Гарбачэўскага ў г.Віцебску быў затрыманы кандыдат у дэпутаты Алесь Кузняцоў. Затрыманне здзейсніў не абы хто, а сам начальнік аддзела грамадскай бяспекі аблвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Ігар Скарынкін. Алесь быў абвінавачаны ў наўмысным расклейванні сваіх перадвы­барчых улётак у недазволеных месцах. Саміх улётак і сродкаў прымацавання іх да недазво­леных месцаў у затрыманага знойдзена не было.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле