Сьвітанак, 9 (99) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

9 (99) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-06

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

За ўсё ў адказе. Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў мінулым год­зе заявіў, што 2010 год павінен стаць этапам аднаўлення хуткага эканамічнага росту. А сёння, як ніколі раней, эканамічны рост напрамую залежыць ад парадку на зямлі і добраўпарадкаваных тэрыторый і населеных пунктаў. Які працаўнік зможа паспя­хова выконваць дзяржаўныя праграмы, калі ў раёне будуць разбітыя дарогі, недагледжа­ныя аб’екты, выбітыя дзверы і неадрамантаваныя пад’езды? Аб гэтым казала ў сваім да­кладзе на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта старшыня райсавета І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна адначасова выкон­вае абавязкі і старшыні раённага штаба па добраўпарадкаванню. Высветлілася, што празаічных праблемаў у мясцовай улады ніяк не паменшала. Не гатовы яшчэ нашы сельскія Саветы ўзяць на сябе ўсю ўладу на мес­цах, а толькі гэтаму вучацца. Ня­лёгка браць на сябе адказнасць за падведамасную тэрыторыю, самастойна фарміраваць і рас­параджацца мясцовым бюд­жэтам. Да ініцыятывы знізу не прывыклі прадстаўнікі самай бліжэйшай да людзей ула­ды.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле