Крывінка, 9 (71) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (71) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-06

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мёртвы сезон у разгары. 2-га чэрвеня выдаўся першы па-сапраўднаму спякотны дзянёк. Удзень тэмпература сягала да 30 градусаў. Апоўдні паўз маю хату ў бок Крывінскага шлюза пачалі ша­стаць аўтамабілі. Адзін праедзе, а недзе праз пару хвілін вяртаецца назад. Праз колькі часу едзе на­ступны. І гэты не затрымліваецца. Зразумела чаму: на Крывінцы – разгар мёртвага сезону. Ніхто не збіраўся дый пакуль што не збіраецца рабіць тут зону адпа­чынку. Пачарнелымі высахлымі кустамі парасло дно рэчкі. Калі шлюз урэшце апусцяць, то іх проста зальюць вадою. Хтосьці з новенькіх можа патрапіць у гэтую пастку, напароўшыся на іх пад вадою. Зіяюць прабітымі бакамі жалезабетонныя пліты, якімі вы­сланы берагі каля шлюза. Трапіш у дзірку ў пліце нагой - самае лёгкае, чым можаш адкупіцца, дык гэта крывавымі пісягамі. А ўвогуле тут лёгка можна зламаць нагу. У іншым месцы, пад мастом, дзе прымаюць водны масаж, ногі можна лёгка прабіць на металё­вы дрот, які тырчыць з пліт. І вы скажаце, што гэта дробязі? Гэта – нармальны стан амаль усіх рэчаў у пастсавецкай Беларусі. Калі не звернеш галаву, дык праб’еш нагу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле