Тут і цяпер (Свабода), 9.06.2010

Тут і цяпер (Свабода)

9.06.2010

Дата выхаду: 2010-06-09

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці пасварыцца Кіеў з Мінскам? Беларуска-ўкраінскія адносіны зведалі сур’ёзныя выпрабаванні. На днях газета «Коммерсант-Украіна» са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах паведаміла, што афіцыйны Мінск не аддае ратыфікацыйныя граматы і патрабуе ад Кіева выплаты 130 мільёнаў долараў дзяржаўнага доўгу, які лічыцца яшчэ з савецкіх часоў. Як сцвярджаюць украінскія сродкі масавай інфармацыі, у мінулым годзе ўжо былы прэзідэнт Віктар Юшчанка дамовіўся з Лукашэнкам аб афармленні беларуска-ўкраінскай мяжы. У абмен Лукашэнка запатрабаваў вярнуць 50 мільёнаў долараў савецкіх даўгоў. У выніку Кіеў пагадзіўся пастаўляць у Беларусь электраэнергію па заніжаным кошце, якую Мінск затым перапрадаваў бы ў Еўропу.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле