Рэгіён (Бялынічы), 6/2010

Рэгіён (Бялынічы)

Грамадска-палітычная газета жыхароў Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў

6/2010

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2010-06

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Copyright © 2010 by Рэгіён

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Наш зямляк - кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ. Кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ абраны Рыгор Кастусёў які нарадзіўся ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна, а зараз пражывае ў Шклове. 29 траўня у Доме культуры МТЗ прайшоў нечарговы ХІІІ З’езд Партыі БНФ. Адным з галоўных пунктаў парадку дня было пытанне «Фармат удзелу Партыі БНФ у будучых прэзідэнцкіх выбарах». Грунтуючыся на рашэннях двух папярэдніх З’ездаў Партыі БНФ, дэлегаты - а іх прысутнічала 172 чалавекі - вырашылі вылучаць партыйнага кандыдата. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў прапанаваў у якасці кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ нашага земляка, намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. За гэтую кандыдатуру прагаласавала падчаса таемнага галасавання 150 дэлегатаў З’езду. Такім чынам, кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ быў абраны Рыгор Кастусёў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэгіён (Бялынічы)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле